Беларуская Служба

Польшча атрымала 1,5 млрд. еўра для падтрымкі працоўных месцаў

25.05.2021 14:51
У канчатковым рахунку, агульная падтрымка Польшчы ў рамках інструмента SURE складзе 11 мільярдаў 200 мільёнаў еўра.
-
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш МаравецкіPAP/EPA/Francsico Seco / POOL

Польшча атрымала больш за 1,5 млрд. еўра крэдытаў ад праграмы ЕС для падтрымкі працоўных месцаў, якія апынуліся пад пагрозай знікнення ў выніку пандэміі. У канчатковым рахунку, агульная падтрымка Польшчы ў рамках інструмента SURE складзе 11 мільярдаў 200 мільёнаў еўра.

Камісія абвясціла аб размеркаванні яшчэ 12 мільярдаў пазык паміж 12 краінамі ЕС. Гэта сёмы падзел сродкаў. У агульнай складанасці за гэты транш дзяржавы-члены атрымалі больш за 14 мільярдаў еўра. Грошы прызначаны для таго, каб дапамагчы краінам пераадолець раптоўны ўсплёск дзяржаўных выдаткаў, каб захаваць занятасць.

Увесь крэдытны механізм складае 100 мільярдаў еўра. Праграма SURE – гэта танныя крэдыты. Грошы на рэалізацыю ініцыятывы пазычаюць інстытуты ЕС на фінансавых рынках пад гарантыі ўсіх дзяржаў-членаў.

ав