Цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў ліпені гэтага года павялічыліся ў Польшчы на 5% у гадавым вылічэнні, а ў параўнанні з папярэднім месяцам – на 0,4%, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.
Якуб Рыбацкі (Jakub Rybacki) з Польскага эканамічнага інстытута, звяртае ўвагу, што ў асноўным павысіліся цэны на прадукты харчавання і паліва:
- Гэта вынік выдаткаў, звязаных з вакацыямі, у прыватнасці з коштамі арганізаванага турызму, гасцініцаў і гастраноміі. У бліжэйшыя месяцы большых змен не будзе. У жніўні індэкс павысіцца на 0,15 % з-за росту цаны на газ, што будзе суправаджацца запаволеннем базавай інфляцыі і росту цаны на паліва.
Узровень інфляцыі ў ліпені адпавядае ранейшым прагнозам эканамістаў, якія таксама сыходзяцца ў меркаванні, што ў жніўні інфляцыя будзе яшчэ больш павялічвацца.
аз