Беларуская Служба

У сувязі з міграцыйнай сітуацыяй на польска-беларускай мяжы ўрад Польшчы прыняў змены ў закон аб іншаземцах

18.08.2021 11:27
Як паведаміў афіцыйны сайт польскага ўрада, за жнівень у Польшчу з Беларусі перабраліся 1 935 мігрантаў.
      -         .
У сувязі з міграцыйнай сітуацыяй на польска-беларускай мяжы ўрад Польшчы прыняў змены у закон аб іншаземцах.PrtSc/www.gov.pl

Савет міністраў Польшчы прыняў праект зменаў у закон аб іншаземцах, прапанаваны міністрам унутраных спраў і адміністрацыі. Такім чынам улады імкнуцца дапасаваць закон да бягучай сітуацыі з мігрантамі і гарантаваць унутраную бяспеку і грамадскі парадак у дзяржаве.

Як паведаміў афіцыйны сайт польскага ўрада, за жнівень у Польшчу з Беларусі перабраліся 1 935 мігрантаў. Большасць з іх (1 175 чалавек) польскія памежнікі адправілі назад, іншых затрымалі і змясцілі ў закрытых цэнтрах для ўцекачоў.

аз