За апошнія суткі польская Памежнага служба зафіксавала 61 спробу незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы, паведаміла прэс-сакратар Памежнай службы. Анна Міхальска (Anna Michalska) запэўніла, што ўсе спробы былі перадухіленыя:
–За суткі мы зафіксавалі 61 спробу нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Усе яны былі перадухіленыя. На гэтым месяцы адбылося 3 250 гэткіх спробаў. Затрыманыя былі больш за 970 іншаземцаў, якія нелегальна перасеклі польскую мяжу.
Затрыманыя нелегалы, па рашэнні суда, былі змешчаны ў цэнтры для замежнікаў. Большасць з іх гэта грамадзяне Ірака – каля 600 чалавек і Афганістана – каля 130 чалавек.
Нагадваем, ля вёскі Уснаж Гурны на Падляшшы, па беларускім баку мяжы, ужо каля трох тыдняў знаходзіцца група іншаземцаў, зараз гэта каля 28 чалавек, якія хочуць перасячы польскую мяжу.
На думку польскіх уладаў, павелічэнне колькасці нелегалаў на польска-беларускай мяжы, гэта вынік арганізаванай акцыі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
IAR/аз