Беларуская Служба

Анджэй Пачобут атрымаў медаль «За свабоду слова»

31.08.2021 08:21
Журналіст і актывіст СПБ атрымаў гэтую прэстыжную ўзнагароду ў катэгорыі «СМІ».
Анджэй ПачобутFoto: PAP/Piotr Wittman

Учора ўвечары ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску прайшла першая ўрачыстая цырымонія ўручэння медалёў «За свабоду слова». Фонд Grand Press узнагародзіў гэтай прэстыжнай узнагародай трох з дзевяці кандыдатаў, намінаваных польскімі фондамі, асацыяцыямі, рэдакцыямі і карыстальнікамі інтэрнэту.

У катэгорыі «СМІ» медаль «За свабоду слова» атрымаў журналіст і актывіст Саюза палякаў у Беларусі Анджэй Пачобут.

Узнагароду за барацьбу за свабоду слова Фонд Grand Press прысуджае выдатным асобам, якія сваімі выказваннямі і дзейнасцю ў публічнай прасторы прычыняюцца да захавання дэмакратычных каштоўнасцей, у тым ліку свабоднай і сталай публічнай дыскусіі.

аз

Анджэй Пачобут намінаваны да ўзнагароды «За свабоду слова»

27.08.2021 08:45
Цырымонія ўручэння ўзнагароды адбудзецца ўвечары ў панядзелак 30 жніўня ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску.