Беларуская Служба

Памежная служба: За суткі адбылося 50 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

31.08.2021 12:24
Сярод затрыманых памежнікамі мігрантаў былі грамадзяне Ірака, Сірыі, Афганістана, Егіпта і Лівана.
   50      .
За суткі адбылося 50 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі.PAP/Artur Reszko

За суткі польская Памежная служба зафіксавала 50 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Затрыманыя былі 21 мігрант. Прэс-сакратар Памежнай службы Анна Міхальска (Anna Michalska), паведамляе, што сярод затрыманых мігрантаў былі грамадзяне Ірака, Сірыі, Афганістана, Егіпта і Лівана:

-Дадаткова мы затрымалі аднаго грамадзяніна Арменіі за дапамогу ў нелегальным перасячэнні мяжы. Згаданы мужчына планаваў перавезці ў глыб Польшчы мігрантаў з Сірыі і Лівану. Пасля выканання ўсіх неабходных працэдураў, затрыманыя нелегалы рашэннем суда будуць накіраваныя ў цэнтры для іншаземцаў.

Апошнім часам Памежная служба фіксуе ўсё больш спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі. На думку польскіх уладаў і Еўрасаюза, гэта вынік наўмыснай палітыкі беларускіх уладаў, якія такім чынам спрабуюць дэстабілізаваць сітуацыю ў Заходняй Еўропе.

IAR/аз

За суткі польскія памежнікі зафіксавалі 61 спробу нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі

29.08.2021 17:28
На гэтым месяцы адбылося 3 250 гэткіх спробаў, паведаміла польская Памежная служба.