Беларуская Служба

Урад Польшчы рэкамендуе трэцюю дозу вакцыны супраць COVID-19

21.09.2021 16:22
Рэкамендацыя тычыцца медыцынскіх работнікаў і людзей старэйшых за 50 гадоў.
Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі PAP/Zofia Bichniewicz

Урад Польшчы рэкамендуе трэцюю дозу вакцыны супраць COVID-19 для медыцынскіх работнікаў і людзей старэйшых за 50 гадоў. Згаданыя групы атрымлівалі б яе праз шэсць месяцаў пасля першай дозы.

За мінулыя суткі ў Польшчы было выяўлена 711 каранавірусных інфекцый, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Памерлі 15 чалавек. У бальніцах знаходзіцца 1142 пацыенты з кавідам.

ав

Кампаніі Pfizer і BioNTech абвясцілі, што іх вакцынай можна прывіваць дзяцей ва ўзросце 5-11 гадоў

20.09.2021 17:24
Клінічныя выпрабаванні па ўжыванні вакцыны ў дзяцей у цяперашні час таксама вядзе канцэрн Moderna.