Беларуская Служба

Дзеці з Малапольшчы збіралі школьныя прыналежнасці для равеснікаў у Літве і Украіне

14.10.2021 19:32
Вынік акцыі – гэта дзясяткі тысяч падарункаў на суму 900 тысяч злотых, кажа арганізатар Томаш Кантурэк.
A
AлоўкіHenra/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія школы ў краінах-усходніх суседзях Польшчы атрымаюць школьныя прыналежнасці, кнігі і іншыя дапаможнікі. Завяршылася чацвёртая акцыя збору ахвяраванняў для польскіх дзяцей і моладзі з краін Усходняй Еўропы. Студэнты і вучні з Малапольшчы падзяліліся школьнымі прыналежнасцямі са сваімі аднагодкамі з Украіны і Літвы. Вынік збору – гэта дзясяткі тысяч падарункаў на суму 900 тысяч злотых, кажа арганізатар акцыі Томаш Кантурэк(Tomasz Konturek):

-Збіраем школьныя прыналежнасці, то бок тое чаго дзеці патрабуюць у школе. Гэта сшыткі, альбомы для малявання, каляровая папера, маркеры, алоўкі, пластылін, фарбы. Патрэбы вялікія, бо і буйная польская дыяспара, напрыклад, у Літве. У мінулым годзе нашай дапамогай скарысталіся 3 тысяч польскіх дзяцей і моладзі.

Польскія дзеці ў Літве і Украіне атрымаюць згаданыя падарункі ў лістападзе.

IAR/аз