Вясной будучага года грамадскае Польскае радыё павялічыць дыяпазон вяшчання ў межах лічбавай сістэмы DAB +. У цяперашні час лічбавы сігнал усіх праграм радыёстанцыі ахоплівае прыкладна 67% польскага насельніцтва. Вясной гэта будзе каля 80%. Гаворка ідзе пра найважнейшыя маршруты ў Польшчы, кажа кіраўнік Бюро тэхналогіі Польскага радыё Томаш Бэразоўскі (Tomasz Berezowski):
- Зараз нашыя перадатчыкі DAB+ ахопліваюць большасць буйных гарадоў. Аднак паміж буйнымі гарадамі адсутнічае бесперапыннасць ахопу. Мэта такая, каб падарожнічаючы з аднаго буйнога горада ў другі галоўнымі трасамі ў Польшчы, слухачы не адчувалі дыскамфорту падчас пераключэння радыёпрыёмніка з аднаго на другі перададчык DAB+. То бок, каб мы мелі дачыненне з бесперапыннасцю ахопу.
У цяперашні час на DAB+ вяшчаюць усе дзевяць праграм грамадскага Польскае радыё.Гэта не толькі чатыры агульнанацыянальныя праграмы, якія таксама можна слухаць на УКХ, але і такія тэматычныя каналы, як «Радыё Дзецям» або «Радыё Кіроўцаў».
Сама тэхналогія DAB+ становіцца ўсё больш папулярнай ва ўсёй Еўропе. Сістэма выкарыстоўваецца ў 30 краінах кантынента. Паводле дадзеных Еўрапейскага вяшчальнага саюза, у лічбавым фармаце вяшчае больш за 400 радыёстанцый. Іх колькасць значна павялічылася за апошнія некалькі гадоў.
IAR/аз