Беларуская Служба

82 гады таму пачаліся дэпартацыі палякаў з даваенных усходніх тэрыторыяў Польшчы

10.02.2022 08:31
Падчас чатырох хваляў дэпартацыі ў 1940–1941 гадах у глыб Расіі былі вывезеныя 1 мільён 300 тысяч чалавек.
   1939          .
Арыштаваныя ў верасні 1939 года паліцыянты і цывільныя «ворагі народа» і канвойныя аддзелы НКУС.Autorstwa Unknown TASS war correspondent - Nieznane, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1605677

Сёння спаўняецца 82 гады з пачатку дэпартацыі палякаў з гэтак званых крэсаў, то бок земляў, у якія да Другой сусветнай вайны ўваходзілі Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна. Паводле гісторыкаў, падчас чатырох хваляў дэпартацыі ў 1940–1941 гадах у глыб Расіі былі вывезеныя 1 мільён 300 тысяч чалавек.

Дэпартацыі пачаліся ў ноч з 9 на 10 лютага 1940 года. Сведкі тагачасных падзеяў кажуць, што каля 2 гадзін ночы да іх прыйшлі функцыянеры НКУС і загадалі цягам паўгадзіны сабраць самыя неабходныя рэчы. Цэлымі сем'ямі саджалі палякаў у чыгуначныя вагоны.

Падарожжа ў трагічных умовах доўжылася некалькі тыдняў. Палякаў вывозілі ў працоўныя лагеры на поўначы Расіі, а затым далей у Сібір і на Далёкі Усход. Частка дэпартаваных ужо не вярнулася ў Польшчу, яны памерлі ад голаду, знясілення і хвароб.

IAR/аз