Беларуская Служба

За суткі 13 чалавек спрабавалі незаконна перасекчы мяжу з Беларусі ў Польшчу

19.02.2022 12:32
Сярод замежнікаў былі грамадзяне Емена, Сенегала, Індыі, Лівана, Камеруна і Пакістана.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Мяжа Польшчыфота: Twitter.com/@Straz_Graniczna

За апошнія суткі 13 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. Сярод замежнікаў былі грамадзяне Емена, Сенегала і Індыі. Яны былі затрыманыя ля Дубічаў Царкоўных, Чарэмхы і Белавежы.

Сёння ля вёскі Мельнік былі затрыманыя 10 чалавек. Сярод замежнікаў былі грамадзяне Лівана, Камеруна, Пакістана і Сенегала, паведаміла прэс-сакратар Памежнай службы Анна Міхальска(Anna Michalska):

- Факт, што сярод затрыманых мігрантаў знаходзяцца прадстаўнікі шматлікіх нацыянальнасцяў, сведчыць пра тое, што мігрантаў прывозяць з розных куткоў свету і пастаўляюць на мяжу. Як і раней, таксама затрыманыя апошнім часам мігранты паведамляюць, што ў Беларусь яны прыехалі з Расіі цягам апошніх тыдняў.

З пачатку года польская Памежная служба зафіксавала больш за 1200 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу.паведамляе Памежная служба.

IAR /аз

Надоечы 12 чалавек спрабавалі незаконна перайсці мяжу паміж Беларуссю і Польшчай

18.02.2022 10:25
Гэта грамадзяне Пакістана, Сірыі, Емена і Індыі, паведамілі ў памежнай службе.