1 сакавіка ў Польшчы адзначаецца Нацыянальны дзень памяці Выклятых жаўнераў, то бок герояў антыкамуністычнага падполля, якія змагаліся за незалежнасць Польшчы з 1944 па 1963 гады, аказваючы ўзброены супраціў савецкай акупацыі і камуністычнай уладзе, навязанай Польшчы Масквой.
«Гэта дзень нашай польскай калектыўнай памяці пра людзей, якія змагаліся супраць навязанай Польшчы камуністычнай сістэме», кажа прафесар Кшыштаф Швагжык(Krzysztof Szwagrzyk):
- Гэта польскі феномен супраціву камунізму, у якім у 1940-1950 гадах удзельнічалі больш за сто тысяч чалавек. Тысячы з іх заплацілі самую высокую цану, забітыя ў баі, у турмах, прысуджаныя да смяротнага пакарання ў арыштах па ўсёй краіне. Гэта феномен, што ў нашай гісторыі былі выклятыя жаўнеры.
Нацыянальны дзень памяці Выклятых жаўнераў адзначаецца ў гадавіну расстрэлу Службай бяспекі 1 сакавіка 1951 года сямі кіраўнікоў 4-га ўпраўлення цывільна-вайсковай падпольнай арганізацыі «Свабода і Незалежнасць».
Свята было заснаванае ў 2010 годзе адмысловым законам, па праекце тагачаснага прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага. У лютым 2011 года польскі Сейм Польшчы прыняў гэты акт, і ў тым жа годзе адбыліся першыя ўрачыстасці.
Мерапрыемствы з нагоды Нацыянальнага дня памяці Выклятых жаўнераў ладзяцца па ўсёй краіне.
IAR/аз