Беларуская Служба

2 230 украінцаў знаходзяцца цяпер у польскіх шпіталях, у тым ліку 1 238 дзяцей

26.03.2022 12:54
        -
Польшча паведаміла прэзідэнту ЗША пра гуманітарныя выклікі на польска-ўкраінскай мяжы PAP/Albert Zawada

У польскіх шпіталях праходзяць лячэнне 2230 грамадзян Украіны, у тым ліку 1238 дзяцей, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска (Waldemar Kraska). Звычайна людзей шпіталізуюць на кароткі час пасля цяжкай дарогі.

— Больш за ўсё шпіталізуецца ў ваяводствах Малапольскім, Лодзінскім і Паморскім. Яшчэ некалькі дзён таму лідзіравала Мазавецкае ваяводства. На дадзены момант мы бачым, што такіх хворых там дакладна менш, - дадаў намеснік міністра.

З пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны ў Польшчу прыбылі 2 мільёны 268 тысяч чалавек, якія ратуюцца ад вайны. За гэты час з Польшчы ва Украіну выехалі 322 тысячы чалавек.

IAR / вх