Прэс-сакратар міністэрства абароны Украіны Аляксандр Матузянік, адказваючы на пытанне, ці змяніліся паводзіны расійскіх войскаў пасля заявы Расіі ў Стамбуле аб зніжэнні актыўнасці на кіеўскім і чарнігаўскім напрамках, заявіў, што не назіраецца масавага адводу сіл.
Ён адзначыў, што ў Генштабе Узброеных сіл Украіны адзначана частковае перамяшчэнне некаторых падраздзяленняў з кіеўскага і чарнігаўскага напрамкаў.
«Масавага вываду расійскіх войскаў з гэтых рэгіёнаў мы не назіраем. У цяперашні час бачны вывад асобных падраздзяленняў. Таму казаць пра гэта рана», – працягнуў прэс-сакратар. Паводле яго слоў, расіяне выводзяць тыя часткі, якія панеслі найбольшыя страты, для іх папаўнення.
Прэс-сакратар заявіў, што Масква не пакінула сваіх спробаў захапіць або акружыць Кіеў і Чарнігаў.
Паводле яго слоў, Расія па-ранейшаму канцэнтруе свае войскі і тэхніку ў Беларусі, але прысутнасці ўдарнага падраздзялення з удзелам беларусаў пакуль не назіраецца. Аднак ён не выключыў такой магчымасці.
ав