Беларуская Служба

37 чалавек з Беларусі спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу

01.04.2022 13:38
У сакавіку было 747 спроб нелегальнага ўварвання з Беларусі ў Польшчу. 
Ілюстрацыйны здымакhttps://twitter.com/Straz_Graniczna

Польская памежная служба паведаміла, што ўчора 37 чалавек спрабавалі незаконна трапіць з Беларусі ў Польшчу. З інфармацыі, апублікаванай у Twitter, вынікае, што 16 чалавек хацелі перасекчы мяжу на ўчастку, які ахоўвае застава ў Кузьніцы.

У сакавіку было 747 спроб нелегальнага ўварвання з Беларусі ў Польшчу. З пачатку гэтага года было 3293 такіх спроб.

Памежная служба паведаміла таксама, што ўчора ў Польшчу з Украіны ўехалі 23 тысячы бежанцаў. Гэта на 9 з паловай працэнтаў менш у параўнанні з папярэднім днём. Сёння да 07.00 раніцы было зарэгістравана 3,5 тысячы бежанцаў - гэта на 24% менш, чым учора.

З 24 лютага польска-ўкраінскую мяжу перасеклі агулам 2 мільёны 415 тысяч чалавек.

З пачатку расійскага ўварвання з Польшчы ва Украіну выехалі 406 тысяч чалавек.

ПР/юл