З пачатку вайны польска-ўкраінскую мяжу перасекла 3 мільёны чалавек, паведамляе ў чацвер Памежная служба ў Twitter.
«З 24 лютага супрацоўнікі памежнай службы праверылі дакументы 3 мільёнам чалавек на памежных пераходах з Украіны ў Польшчу», – чытаем на профілі памежнай службы.
У сераду з Украіны ў Польшчу прыехалі 24,8 тысячы чалавек. Паводле Памежнай службы, гэта азначае рост на 16 працэнтаў, бо ў аўторак (26 красавіка) было 21,4 тысячы. У чацвер да 7 раніцы ў Польшчу прыехала 7,4 тысячы чалавек, што азначае рост на 8 працэнтаў.
У сераду 18 400 чалавек перасякалі межы ў адваротным напрамку – з Польшчы ва Украіну. З пачатку вайны 904 тысячы чалавек вярнуліся ва Украіну.
Чацвер – 64-ы дзень агрэсіі Расіі супраць Украіны.
ав