Польшча не плаціць кампаніі Pfizer за чарговыя дозы вакцыны. Падобная сітуацыя можа таксама датычыць кампаніі Moderna – другога па велічыні пастаўшчыка прэпаратаў супраць COVID-19, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. Газета падкрэслівае, што гаворка ідзе пра 79 мільёнаў доз за амаль 7 мільярдаў злотых.
«Адмова ад новых паставак звязана з тым, што дагэтуль палякі прынялі толькі 56 мільёнаў дозаў. На складах знаходзіцца 25 мільёнаў нявыкарыстаных дозаў вакцынаў, а ўзровень вакцынацыі рэзка падае», – адзначае штодзёнка. У Міністэрстве аховы здароўя пацвярджаюць, што Польшча хоча адмовіцца ад паставак 67 мільёнаў доз прэпаратаў.
«Паводле нашай інфармацыі, рашэнне адмовіцца прымаць пастаўкі прэпаратаў і аплачваць іх пасля кампаніі Pfizer, якая з'яўляецца асноўным пастаўшчыком вакцыны ў Польшчу, можа быць прынятае таксама ў дачыненні да кампаніі Moderna», – паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. Паводле выдання, толькі за планаваныя пастаўкі ад кампаніі Pfizer Польшча павінны заплаціць каля 6 мільярдаў злотых. Тым часам адмова прымаць пастаўкі можа мець прававыя наступствы.
аз