Беларуская Служба

Польшча не хоча чарговых паставак вакцыны супраць COVID-19

20.04.2022 10:21
На складах знаходзіцца 25 мільёнаў нявыкарыстаных дозаў прэпаратаў, а ўзровень вакцынацыі рэзка падае.
a  COVID-19.
Вакцынa супраць COVID-19.Foto: Autorstwa U.S. Secretary of Defense - https://www.flickr.com/photos/secdef/50744856076/, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=97927717

Польшча не плаціць кампаніі Pfizer за чарговыя дозы вакцыны. Падобная сітуацыя можа таксама датычыць кампаніі Moderna – другога па велічыні пастаўшчыка прэпаратаў супраць COVID-19, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. Газета падкрэслівае, што гаворка ідзе пра 79 мільёнаў доз за амаль 7 мільярдаў злотых.

«Адмова ад новых паставак звязана з тым, што дагэтуль палякі прынялі толькі 56 мільёнаў дозаў. На складах знаходзіцца 25 мільёнаў нявыкарыстаных дозаў вакцынаў, а ўзровень вакцынацыі рэзка падае», – адзначае штодзёнка. У Міністэрстве аховы здароўя пацвярджаюць, што Польшча хоча адмовіцца ад паставак 67 мільёнаў доз прэпаратаў.

«Паводле нашай інфармацыі, рашэнне адмовіцца прымаць пастаўкі прэпаратаў і аплачваць іх пасля кампаніі Pfizer, якая з'яўляецца асноўным пастаўшчыком вакцыны ў Польшчу, можа быць прынятае таксама ў дачыненні да кампаніі Moderna», – паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. Паводле выдання, толькі за планаваныя пастаўкі ад кампаніі Pfizer Польшча павінны заплаціць каля 6 мільярдаў злотых. Тым часам адмова прымаць пастаўкі можа мець прававыя наступствы.

аз

У красавіку Польшча адменіць стан эпідэміі

14.04.2022 16:32
Стан эпідэміі будзе зменены на эпідэмічную пагрозу.