Беларуская Служба

У красавіку Польшча адменіць стан эпідэміі

14.04.2022 16:32
Стан эпідэміі будзе зменены на эпідэмічную пагрозу.
Адам НядзельскіPAP/Karol Zienkiewicz

«Я думаю, што рашэнне аб спыненні эпідэміі будзе ў красавіку. Трэба паглядзець, якія прававыя нормы трэба адаптаваць», – растлумачыў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі.

У інтэрв'ю Polsat News кіраўнік Міністэрства аховы здароўя падкрэсліў, што праводзяцца прававыя аналізы, звязаныя з трансфармацыяй эпідэміі ў эпідэмічную пагрозу. – Стан эпідэмічнай пагрозы захаваецца. Будзем з нецярпеннем чакаць верасня, – падкрэсліў ён.

Адказваючы на пытанне аб чацвёртай дозе вакцыны супраць COVID-19, ён адказаў, што міністэрства ўважліва разглядае апошнюю рэкамендацыю EMA, якая рэкамендавала вакцынаваць чацвёртай дозай людзей, старэйшых за 80 гадоў.

Міністр сказаў, што рашэнне будзе прынята ў бліжэйшыя дні.

ав

Эпідэмічная сітуацыя ў Польшчы палепшылася

25.03.2022 19:12
У тым ліку зніжаецца колькасць станоўчых вынікаў на каранавірус, зараз гэты паказнік складае 15%.