Беларуская Служба

Эпідэмічная сітуацыя ў Польшчы палепшылася

25.03.2022 19:12
У тым ліку зніжаецца колькасць станоўчых вынікаў на каранавірус, зараз гэты паказнік складае 15%.
Ministerstwo Zdrowia potwierdziło 10 tysięcy 379 zakażeń koronawirusem
Ministerstwo Zdrowia potwierdziło 10 tysięcy 379 zakażeń koronawirusemPAP/EPA/DUMITRU DORU

З кожным днём эпідэмічная сітуацыя ў Польшчы паляпшаецца. «Колькасць новых выпадкаў заражэння знізілася ніжэй за 9 тысяч. Таксама менш шпіталізацыі з Covid-19», – заявіў намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска ў пятніцу, 25 сакавіка:

-Вельмі аптымістычным элементам агульнай карціны з'ўляецца штодзённае зніжэнне колькасці занятых так званых ковідных ложкаў. Сёння заняты каля 6 тыс. ковідных кояк, за суткі вызвалілася 300 такіх ложкаў. Таксама зніжаецца колькасць станоўчых вынікаў на каранавірус, зараз гэты паказнік складае 15%.За мінулыя суткі ў Польшчы было праведзена амаль 65 тысяч тэстаў на каранавірус.

Нагадаем, з 28 сакавіка адмяняецца абавязак нашэння масак. Ён захаваецца толькі ў медыцынскіх установах.

iar/эж

Польшча адмяняе маскі, каранцін, таксама для прыезджых

24.03.2022 10:19
Змены будуць дзейнічаць з 28 сакавіка.