Беларуская Служба

Анджэй Дуда: Палякі вераць, што свабодная Украіна даб’ецца росквіту ў еўрапейскай супольнасці

24.08.2022 12:28
Прэзідэнт Польшчы павіншаваў украінцаў з Днём Незалежнасці.
   ,
Анджэй Дуда ў Пярэмышлі, пасля вяртання з Украіныфота: PAP/Darek Delmanowicz

Прэзідэнт Анджэй Дуда павіншаваў украінцаў з Днём незалежнасці. Ён падкрэсліў, што палякі вераць, што свабодная Украіна, адноўленая пасля ваеннага спусташэння, даб’ецца росквіту ў еўрапейскай супольнасці.
У звароце, апублікаваным Канцылярыяй прэзідэнта, Анджэй Дуда нагадаў, што Польшча першай прызнала незалежнасць Украіны.

- Сёння Польшча зноў салідарна стаіць побач з Вамі, калі вы змагаецеся з расійскімі агрэсарамі. Я ведаю, што вы пераможаце. Мы, палякі, верым, што свабодная Украіна, адбудаваная пасля разбуральнай вайны, будзе цешыцца дабрабытам у еўрапейскай супольнасці. Прыміце, калі ласка, найлепшыя пажаданні з нагоды гадавіны вашай незалежнасці. Мы віншуем вас у той час, калі ўсе бачым, наколькі высокая цана ў незалежнасці. Хай сяброўства моцна звязвае палякаў і ўкраінцаў. Жыве незалежная Украіна, жыве свабодная Польшча!

24 жніўня 1991 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны. Ён абвясціў грамадзянам і свету, што ад гэтага часу ёсць незалежная дэмакратычная ўкраінская дзяржава. Была прынята афіцыйная назва – Украіна. Дагэтуль была Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.

IAR PR/нг