Беларуская Служба

Вакцыну супраць грыпу можна ўжо купіць у аптэках у Польшчы

25.08.2022 07:31
У мінулым годзе супраць грыпу прывіліся 7 працэнтаў насельніцтва.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:qimono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вакцыну супраць грыпу можна ўжо купіць у аптэках у Польшчы. Пакуль гаворка ідзе пра прэпарат аднаго з асноўных вытворцаў, але вакцына другой фармацэўтычнай кампаніі будзе даступная ў пачатку верасня.

Намеснік міністра аховы здароўя Мацей Мілкоўскі(Maciej Miłkowski) паведаміў, што вакцына супраць грыпу бясплатная для цяжарных жанчын і людзей, якім 75 і больш гадоў:

- Для дзвюх згаданых груп насельніцтва вакцына бясплатная. Асобы, якім 65 і больш гадоў і асобы з групы рызыка могуць купіць вакцыну супраць грыпу за паловы цаны. Астатнія грамадзяне мусяць заплаціць за прэпарат.

У мінулым годзе супраць грыпу прывіліся 7 працэнтаў насельніцтва. У сваю чаргу зафіксаваныя былі больш за 2 мільёны 400 тысяч выпадкаў грыпу.

Медыкі нязменна заахвочваюць грамадзян Польшчы прывівацца супраць грыпу, наступствы якога могуць быць небяспечнымі для здароўя і жыцця пацыентаў.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Вірусолаг: Вакцына супраць хваробы Лайма стала б сапраўдным прарывам

18.08.2022 12:45
Штогод лекары ў Польшчы выяўляюць каля 20 тысяч новых выпадкаў захворвання.

За суткі ў Польшчы былі выяўленыя 4 827 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі

20.08.2022 14:25
У тым ліку 789 чалавек заразіліся каранавірусам чарговы раз, паведамляюць урадавыя крыніцы.