Беларуская Служба

Вірусолаг: Вакцына супраць хваробы Лайма стала б сапраўдным прарывам

18.08.2022 12:45
Штогод лекары ў Польшчы выяўляюць каля 20 тысяч новых выпадкаў захворвання.
КлешчPhoto:JerzyGorecki/pixabay.com/CC0 Public Domain

З'яўленне на рынку вакцыны супраць хваробы Лайма было б сапраўдным прарывам, лічыць вірусолаг прафесар Агнешка Шустэр-Цясельска, каментуючы распачацце трэцяй фазы клінічных выпрабаванняў прэпарату. Як паясняе экспертка з Кафедры вірусалогіі і імуналогіі Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне, хвароба Лайма з’яўляецца вялікай праблемай з-за таго, што яна можа развівацца таемна на працягу многіх гадоў.

«Захворванне ўзнікае пасля ўкусу кляшча, заражанага барэліямі, з якімі нашай імуннай сістэме цяжка змагацца. Гэтa рухомыя бактэрыі, якія перасоўваюцца і «хаваюцца» ў розных месцах арганізма чалавека, чакаючы лепшых умоў для развіцця», – падкрэсліла прафесар Шустэр-Цясельска.

У цяперашні час вакцына супраць хваробы Лайма не існуе. Папярэдні прэпарат (Lymerix), распрацаваны ў 1998 годзе і прадаваўся да 2002 года. З таго часу пошукі новай вакцыны праводзяць дзве фармацэўтычныя кампаніі – Pfizer і Valneva, якія надоечы аб’явілі аб пачатку трэцяй фазы клінічных выпрабаванняў.

Штогод лекары ў Польшчы выяўляюць каля 20 тысяч новых выпадкаў захворвання.

PAP/аз

Чаму на Марсе паўстала гіганцкая гара, а на Зямлі такіх гігантаў няма?

11.08.2022 15:26
 Олімпус Монс узвышаецца на 21 км, ён находзіцца на Марсе.

Voyager 1 i Voyager 2 надалей трымаюць сувязь з Зямлёй

11.08.2022 17:17
У 2018 годзе абодва зонды выйшлі з Сонечнай сістэмы.