Справаздача складаецца з трох частак: першая — апісанне і ацэнка дэмаграфічных і матэрыяльных страт, другая — фота і відэадакументацыя вайны і нямецкай акупацыі, якія паказваюць жорсткасць акупацыі, трэцяя — рэгістр злачынстваў, расстрэлаў, масавых забойстваў палякаў або пацыфікацыі вёсак.
Дэпутат партыі «Права і справядлівасці» Аркадыюш Мулярчык, які ўзначальваў групу экспертаў, якая рыхтавала справаздачу, распавёў, што ацэначныя страты грунтуюцца на падрабязных разліках на падставе архіўных звестак з Польшчы, Нямеччыны ды іншых краін.
Канчатковая лічба сціплая, але будзе вышэй за 850 мільярдаў долараў, падлічанае Бюро ваеннай кампенсацыі на падставе справаздач мясцовых уладаў пасля Другой сусветнай вайны.
Аркадыюш Мулярчык падкрэсліў, што ён адкрыты да любых юрыдычных крокаў што да справаздачы, зазначаючы, што хацеў бы асабіста перадаць даклад нямецкім дэпутатам і СМІ.
На думку дэпутата ПіС, ацэнкі страт Польшчы падчас Другой сусветнай вайны таксама павінны даходзіць да амерыканскіх і брытанскіх СМІ.
«Няхай свет ведае, якія былі наступствы Другой сусветнай вайны. Калі яны будуць чытаць і вывучаць, тады можна будзе перайсці да адпаведнай дыскусіі», - сказаў Аркадыюш Мулярчык.
ПР/юл