Беларуская Служба

«Мы маем справу з дзяржаўным тэрарызмам і злачынствам, якое здзяйсняе Расія»

10.10.2022 13:51
Прадстаўнік Канцылярыі прэзідэнта Польшчы: Расіяне нанеслі ўдары па грамадзянскіх аб’ектах у такія гадзіны, каб было як мага больш ахвяр.
        . , 10  2022
Сёння раніцай Расія абстраляла Кіеў і шэраг іншых гарадоў. Кіеў, 10 кастрычніка 2022 года PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі пры Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Якуб Кумах асудзіў расійскія абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. «Мы маем справу з дзяржаўным тэрарызмам і злачынствам, якое здзяйсняе Расія», – сказаў польскі высокапастаўлены чыноўнік.

Паводле яго, калі ў кагосьці раней былі нейкія сумневы адносна таго, што Расія ў гэтай вайне здзяйсняе злачынствы, то «сёння гэтыя сумневы зніклі». Якуб Кумах адзначыў, што расіяне нанеслі ўдары па грамадзянскіх аб’ектах у такія гадзіны, каб было як мага больш ахвяр.

«Тут відавочныя ўсе прыкметы злачынства», – адзначыў ён.

Сёння раніцай Расія абстраляла Кіеў і шэраг іншых гарадоў.

вс