Беларуская Служба

Польшча будзе будаваць АЭС. ЗША і кампанія Westinghouse — партнёры ў ядзернай энергетыцы

29.10.2022 08:15
Польская ядзерная праграма прадугледжвае будаўніцтва 6 рэактараў.
Elektrownia atomowa.
Elektrownia atomowa.Shutterstock.com

«Мы пацвярджаем рэалізацыю ядзернага праекта ў праверанай і бяспечнай тэхналогіі WECNuclear», – паведаміў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі ў Twitter пасля перамоваў з віцэ-прэзідэнтам ЗША Камалай Харыс і міністрам энергетыкі Джэніфер Гранхольм.

«Моцны польска-амерыканскі альянс гарантуе поспех супольных ініцыятыў. Я хацеў бы падзякаваць амбасадзе ЗША ў Польшчы за супрацоўніцтва. Пастанова Савета міністраў будзе ў сераду», – напісаў прэмʼер-міністр у Twitter.

23 кастрычніка міністар дзяржаўнай маёмасці Яцэк Сасін пасля сустрэчы з кіраўніцай міністэрства энергетыкі ЗША Джэніфэр Гранхольм заявіў, што неўзабаве рашэннем ураду будзе абвешчаны партнёр першай АЭС у Польшчы. На пытанне журналістаў, ці будзе гэта Westinghouse, ён адказаў, што ёсць вельмі добры шанец.

Польская атамная энергетычная праграма прадугледжвае, што краіна да канца году абярэ тэхналогіі для будаўніцтва першай АЭС у Польшчы.

«Мы хочам укласціся ў гэты тэрмін, каб пачатак будаўніцтва ў 2026 годзе быў рэалістычным. Гэта значыць, што першы рэактар ​​можа запрацаваць ужо ў 2033 годзе», – заявіла міністр клімату і навакольнага асяроддзя Ганна Москва.

Польская ядзерная праграма прадугледжвае будаўніцтва 6 рэактараў, якія будуць уводзіцца паслядоўна кожныя 2 гады.

У студзені Westinghouse Electric Company падпісала мемарандум аб супрацоўніцтве з дзесяццю польскімі кампаніямі аб магчымым будаўніцтве шасці рэактараў AP1000 у рамках Ядзерна-энергетычнай праграмы.

IAR / вх