Канцэрн з Паўднёвай Карэі хутчэй за ўсё пабудуе другую польскую атамную электрастанцыю, паведаміў віцэ-прэм'ер, міністр дзяржаўных актываў Польшчы Яцэк Сасін. Сёння польскі і паўднёвакарэйскі бакі падпісалі ў Сеуле ліст намераў па гэтаму пытанню.
Атамная электрастанцыя была б пабудаваная карэйскім канцэрнам KHNP (Korea Hydro & Nuclear Power).
Некалькі дзён таму польскі ўрад паведаміў, што першую польскую АЭС пабудуе амерыканскі канцэрн Westinghouse. Прычым першыя рэактары – як амерыканскі, так і карэйскі, – павінны быць здадзеныя ў эксплуатацыю ў 2033 годзе. Агулам дзве АЭС павінны мець шэсць энергаблокаў.
Акрамя амерыканскай і карэйскай кампаній з прапановай пабудаваць АЭС у Польшчы выступіў французскі канцэрн EDF, аднак яго прапанова не была выбраная польскім урадам.
вс