Беларуская Служба

На могілках Павонзкі адбываецца 48-ы збор грошай на аднаўленне надмагілляў заслужаных людзей

01.11.2022 17:05
 Сёлетнія ахвяраванні запланавана прызначыць на аднаўленне 13 гістарычных надмагільных помнікаў.
   (Magdalena Zawadzka)
Акторка Магдалена Завадзка (Magdalena Zawadzka) каля магіы свайго мужа на акцыі збору сродкаў для ПавонзакPAP/Tomasz Gzell

1 лістапада жыхары Варшавы масава наведваюць могілкі на свята Усіх Святых. На могілках Павонзкі працягваецца збор сродкаў на аднаўленне надмагілляў і помнікаў. Яго ініцыятарам быў пісьменнік Ежы Вальдорф.

Збор, які сёлета доўжыўся тры дні, пачаўся ў суботу. Ахвяраванні таксама збіраліся ў нядзелю, а завершыцца збор на змярканні сёння ў Дзень усіх святых. Ля ўваходу на могілкі можна сустрэць польскіх артыстаў і прадстаўнікоў свету культуры, якія заклікаюць людзей зрабіць ахвяраванне ў бляшанкі. Сёлета да збору сродкаў было запрошана каля 350 чалавек.

Першы збор сродкаў для Павонзкі адбыўся 1 лістапада 1975 г. Удзел у ім прынялі амаль 200 акцёраў, музыкаў, пісьменнікаў і мастакоў. Ідэя збору сродкаў на аднаўленне помнікаў на Павонзках набыла папулярнасць і працягвалася нават пасля смерці заснавальніка акцыі Ежы Вальдорфа. У 2014 годзе рашэннем прэзідэнта Браніслава Камароўскага Старыя Павонзкі былі прызнаныя помнікам гісторыі.

У мінулым годзе ўдалося сабраць больш за 200 тысяч злотых ( сёння гэта больш за $41 тыс). Дзякуючы зборам на 1 лістапада да гэтага часу было праведзена ў агульнай колькасці 1518 кансервацыйных работ.

Сёлетнія ахвяраванні запланавана прызначыць на аднаўленне 13 гістарычных надмагільных помнікаў.

яс