Беларуская Служба

«Расійская агрэсія ўсё больш набывае характарыстыкі тэрарыстычнай атакі»

01.11.2022 16:37
Расіяне мэтанакіравана нацэльваюцца на мірнае насельніцтва, быццам у расійскіх салдат не хапала адвагі стаць насупраць украінскіх байцоў.
Bartosz Cichocki
Bartosz CichockiPR24

Амбасадар Польшчы ва Украіне Барташ Ціхоцкі (Bartosz Cichocki) падкрэсліў, што Польшча дапамагае Украіне таксама ў аднаўленні пашкоджанай крытычнай інфраструктуры. У ранішняй зводцы Генштаба Узброеных сіл Украіны паведамілі, што за апошнія суткі расіяне больш за 100 разоў абстралялі тэрыторыю Украіны. У асноўным яны атакуюць інфраструктуру забеспячэння цепла- і электраэнергіі.

Барташ Ціхоцкі ў эфіры TVP Info заявіў, што расійская агрэсія ўсё больш набывае характарыстыкі тэрарыстычнай атакі:

- Расіяне мэтанакіравана нацэльваюцца на мірнае насельніцтва, быццам у расійскіх салдат не хапала адвагі стаць насупраць украінскіх байцоў. Тым больш перад надыходам холаду, зімы, патрэбная падтрымка, каб не дапусціць панікі, упадку сіл і стомленасці ад вайны. Польшча нязменна стаіць у першым шэрагу сяброў. Мы дапамагаем аднаўляць энергетычныя сеткі і вытворчасць электраэнергіі.

Амбасадар Польшчы ва Украіне дадаў, што калі мы не хочам, каб вайна дайшла да Польшчы, трэба працягваць падтрымку для Украіны.

IAR/яс