Беларуская Служба

Сабрана 220 тысяч злотых на аднаўленне старых помнікаў на могілках Павонзкі ў Варшаве

02.11.2022 08:00
1 лістапада жыхары Варшавы масава наведвалі могілкі на свята Усіх Святых. На могілках Павонзкі ў Варшаве адбываўся збор сродкаў на аднаўленне надмагілляў і помнікаў. Яго ініцыятарам быў пісьменнік Ежы Вальдорф.  
Groby na Powązkach
Groby na Powązkachshutterstock.com/Jaroslaw Kurek

Падчас сёлетняга трохдзённага збору сродкаў на Павонзках у Варшаве было сабрана 220 тысяч злотых. Грошы пойдуць на рэканструкцыю 13 гістарычных помнікаў, якія знаходзяцца на паўночным баку Алеі Катакомбовай – гэта адна з дзвюх найбуйнейшых алеяў найстарэйшага варшаўскага некропалю, – паведаміў старшыня Сацыяльнага камітэту апекі могілак Павонзкі Марцін Свянціцкі. Ён дадаў, што для гэтага яшчэ патрэбны сродкі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны і горада Варшавы. «Спадзяюся, мы іх атрымаем», – сказаў ён.

Надмагільныя помнікі ў Варшаўскім некропалі створаны найвыдатнейшымі польскімі скульптарамі 19-20 стагоддзяў. «Ініцыятар збору Павонзкаў Ежы Вальдорф заўсёды падкрэсліваў, што Павонзкі – гэта асаблівая скульптурная галерэя», – нагадаў Ежы Кісялеўскі, прэс-сакратар Грамадскага камітэта апекі над старымі Павонзкамі. Падчас падзелаў, дадаў ён, улады не дазвалялі ставіць у горадзе помнікі, але гэта не датычылася могілак. «Часам гэтыя надмагільныя скульптуры з'былі сапраўднымі помнікамі вядучых польскіх скульптараў», – адзначыў ён.

Могілкі Павонзкі ў Варшаве былі заснаваныя 4 лістапада 1790 года. Сярод каля аднаго мільёна асобаў, пахаваных у Старых Павонзках, шмат вядомых і выбітных асобаў, у тым ліку жаўнераў нацыянальных паўстанняў ад паўстання Касцюшкі да Варшаўскага паўстання, незалежніцкіх актывістаў, выдатных пісьменнікаў, паэтаў, навукоўцаў, мастакоў, палітыкаў і духавенства.

IAR / вх