Беларуская Служба

Памежная служба: 124 спробы нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы

02.11.2022 08:55
 .
Ілюстрацыйнае фота.Twitter.com/@Straz_Graniczna

У Памежнай службе паведамілі, што за мінулыя суткі з Беларусі на тэрыторыю Польшчы спрабавалі нелегальна трапіць 124 чалавекі.

На ўчастку, які ахоўваецца пастарункам міліцыі ў Крынках, мяжу па рацэ Свіслач перасеклі 18 грамадзян Егіпта.

Таксама арыштаваныя 3 чалавекі, якія дапамагалі нелегальна перайсці польска-беларускую мяжу. Гэта грамадзяне Украіны і Літвы.

IAR / вх