Беларуская Служба

Польшча атрымала ад Паўднёвай Карэі першыя танкі і гарматы-гаўбіцы

06.12.2022 08:20
У ліпені было заключана рамачнае пагадненне з Hyundai Rotem аб набыцці ў агульнай колькасці 1000 танкаў K2 і яго паланізаванай версіі K2PL.
        -
Польшча атрымала ад Паўднёвай Карэі першыя танкі і гарматы-гаўбіцыhttps://twitter.com/MON_GOV_PL/status/1599848915825827842/photo/3

У марскі порт у Гдыні прыбылі першыя карэйскія танкі і гарматы-гаўбіцы для Войска Польскага, паведамляе ў Twitter Міністэрства нацыянальнай абароны.

Сёння ў 9.00 там жа ў гдыньскім порце пачнецца цырымонія, падчас якой прэзідэнт Анджэй Дуда і кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны, віцэ-прэм'ер Марыюш Блашчак сімвалічна атрымаюць першыя танкі K2 і гаўбіцы K9.

Гэта рэалізацыя зброевых кантрактаў, заключаных у гэтым годзе з Паўднёвай Карэяй.

У ліпені было заключана рамачнае пагадненне з Hyundai Rotem аб набыцці ў агульнай колькасці 1000 танкаў K2 і яго паланізаванай версіі K2PL.

Рамачнае пагадненне, заключанае з Hanwha Defence, прадугледжвае набыццё ў агульнай складанасці 672 самаходных гаўбіц K9A1 і яе паланізаванай версіі K9PL.

Было ўзгоднена, што першых 180 танкаў K2 Польшча атрымае ад Паўднёвай Карэі ў 2022-25 гг.і 212 самаходных гаўбіц K9 у 2022-26 гадах.

IAR/яс