Беларуская Служба

У Варшаве пасля аднаўлення адкрыўся Нацыянальны тэхнічны музей

17.12.2022 14:44
 У музеі можна пабачыць, між іншым, новую выставу «Унёсак палякаў у сусьветную тэхнічную і навуковую спадчыну».
-968 -
ЗАЗ-968 - адзін з экспанатаў Нацыянальнага музею тэхнікі ў ВаршавеКрыніца: https://nmt.waw.pl

Больш за тысячу квадратных метраў новай экспазіцыі, гістарычныя дасягненні тэхнікі і мультымедыйныя экспанаты, якія раней не былі прадстаўлены – гэта чакае наведвальнікаў Нацыянальнага музею тэхнікі ў Варшаве, які пасля грунтоўнага аднаўлення пачаў сваю працу. У музеі можна пабачыць, між іншым, новую выставу «Унёсак палякаў у сусьветную тэхнічную і навуковую спадчыну».

«Выстава распавядае пра доўгую гісторыю развіцця польскай тэхнічнай думкі, засяроджваючыся, у прыватнасці, на найважнейшых інжынерных і навуковых дасягненнях XVII-XIX ст.», – сказаў віцэ-прэм'ер, міністр культуры Пётр Гліньскі. Міністр дадаў, што таксама адкрылася выстава, якая складаецца з дзвюх частак, прысвечаная крыніцам энергіі:

-Можна спусціцца ў шахту і азнаёміцца з тым, як здабываецца вугаль. Таксама ў музеі можна азнаёміцца з усімі крыніцамі энегріі даступнымі нашай цывілізацыі на дадзены момант.

Нацыянальны музей тэхнікі зʼяўляецца найбуйнейшай установай тэхнічнай музеялогіі ў Польшчы. Яго калекцыі налічваюць больш за 15 тыс. экспанатаў з розных галін, у тым ліку: астраноміі і фізікі, горнай справы і металургіі, інфарматыкі, радыётэхнікі, транспарту і энергетыкі. Сярод іх, напрыклад, бухгалтарская машына Абрагама Стафеля, шыфравальны апарат «Энігма», планёр Ота Ліліенталя 1894 года.

Калекцыю дапаўняюць бібліятэка і багаты архіў, які змяшчае як фотадакументацыю, так і канструктыўныя планы многіх машын і прылад.

IAR/эж

Завяршыўся рамонт сядзібы Пясніцкага музея (ФОТА)

16.12.2022 10:01
Установа ўшаноўвае памяць ахвяр злачынства ў Пясніцы, якое называюць таксама «Паморскай Катынню» або «Кашубскай Галгофай».

У Крывым Рогу расійскае ракета забіла малога хлопца разам з сям'ёй

17.12.2022 10:26
У выніку расійскай ракетанай атакі на горад пацярпелі трынаццаць чалавек – у тым ліку чацвёра дзяцей.