Беларуская Служба

Польскія навукоўцы будуць вывучаць уплыў забруджанага паветра на развіццё мозгу дзяцей

24.02.2023 07:31
У прыватнасці яны хочуць пацвердзіць гіпотэзу аб негатыўным уплыве забруджанага паветра на развіццё мозгу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.JuergenPM/pixabay.com/CC0 Public Domain

Навукоўцы з Інстытутаў псіхалогіі Ягелонскага ўніверсітэта і Інстытута аховы навакольнага асяроддзя ў Варшаве будуць вывучаць негатыўны ўплыў забруджанага паветра на развіццё мозгу дзяцей. У прыватнасці яны хочуць пацвердзіць гіпотэзу аб негатыўным яго ўплыве на мозг.

«На сучасным этапе цяжка казаць аб задакументаванай прычынна-выніковай сувязі паміж забруджваннем паветра і псіхічным здароўем або кагнітыўным развіццём, таму што даследаванняў у гэтай галіне яшчэ мала», – кажа Кшыштаф Скотак з Інстытута аховы навакольнага асяроддзя-Дзяржаўнага даследчага інстытута.

Вядома, што забруджанае паветра шкоднае для здароўя і негатыўна ўплывае на розныя сістэмы арганізма, асабліва на дыхальную і крывяносную. Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэджвае, што забруджванне паветра «з'яўляецца адной з самых важных пагроз здароўю, якая закранае ўсіх».

Польскія навукоўцы атрымалі на свае даследаванні больш за 15 мільёнаў злотых.

PAP/аз

СААЗ: Да 2030 года дэпрэсія стане самай распаўсюджанай хваробай у свеце

23.02.2023 10:50
Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, дэпрэсіяй хварэюць 280 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце.