Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў, што паўднёвакарэйскія танкі K2 будуць вырабляцца і абслугоўвацца на прадпрыемстве Wojskowe Zakłady Motoryzacyjn (WZMot) у Познані.
Кіраўнік Мінабароны нагадаў, што першыя машыны такога тыпу ўжо прымаюцца на ўзбраенне падраздзяленняў 16-й Паморскай механізаванай дывізіі:
-Перамовы з Карэяй мы распачалі летась у траўні, а першыя танкі К2 тапілі ў Войска Польскае ўжо ў снежні. Сёлета мы распачнем абслугоўванне гэтых танкаў.
Старшыння праўлення Польскай групы ўзбраенняў Себасцьян Хвалек паведаміў, што вайсковае прадпрыемства ў Познані, якое ўваходзіць у склад групы, цяпер знаходзіцца ў стадыі рэструктурызацыі і неўзабаве будзе рэкапіталізавана.
Магчымасць абслугоўвання і вытворчасці танкаў K2 стане новай старонкай у гісторыі прадпрыемства Wojskowe Zakłady Motoryzacyjn (WZMot) у Познані. Супрацоўніцтва з Паўднёвай Карэяй і канцэрнам Hyndai Rotem дапаможа аднавіць магутнасці па вытворчасці танкаў, страчаныя польскай зброевай прамысловасцю.
Польшча пачала стратэгічнае вайсковае супрацоўніцтва з Паўднёвай Карэяй у траўні 2022 г., калі была падпісаная міжурадавая дамова. Неўзабаве пасля гэтага кіраўніцтва мінабароны Польшчы заключыла кантракты на пастаўку танкаў К2 і гаўбіц К9.
Агулам Польшча замовіла 1000 танкаў K2. Першапачаткова ваенныя атрымаюць 180 адзінак паўднёвакарэйскай вытворчасці. У Польшчы плануецца пабудаваць 820 танкаў, першыя з іх павінны быць гатовыя ў 2026 годзе.
iar/эж