Беларуская Служба

У Варшаўскім медыцынскім універсітэце адкрылася Лабараторыя рэгенератыўнай медыцыны

30.03.2023 10:20
Толькі некалькі навуковых цэнтраў у Еўропе можа пахваліцца такой перадавой тэхналогіяй.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.ckstockphoto/pixabay.com/CC0 Public Domain

На мінулым тыдні ў Варшаве адбылося ўрачыстае адкрыццё Лабараторыі рэгенератыўнай медыцыны Варшаўскага медыцынскага ўніверсітэта. Лабараторыя з’яўляецца часткай Цэнтра даклінічных даследаванняў і тэхналогій – CePT II.

Гэта важная падзея, паколькі толькі некалькі навуковых цэнтраў у Еўропе можа пахваліцца такой перадавой тэхналогіяй, кажа прарэктар па пытаннях навукі і перадачы тэхналогіі Варшаўскага медыцынскага ўніверсітэта прафесар Пётр Прушчык(Piotr Pruszczyk):

- Лабараторыя дае вялікія магчымасці, калі гаворка ідзе пра развіццё навукі і медыцыны будучыні. Лабараторыя супрацоўнічае з навукоўцамі з некалькіх кантынентаў, у тым ліку з Еўропы, ЗША, Паўднёвай Амерыкі.

Выкарыстоўваючы найноўшае абсталяванне, навукоўцы будуць распрацоўваць, напрыклад, метады, якія дазволяць аднавіць страчаную функцыю тканак ці органаў.

Лабараторыя рэгенератыўнай медыцыны Варшаўскага медыцынскага ўніверсітэта была дафінансавана з фондаў ЕС. Кошт інвестыцыі – гэта 14 мільёнаў злотых (амаль 3 мільёны еўра).

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Дэпрэсія паскарае старэнне

30.03.2023 08:40
У старэйшых пацыентаў з дэпрэсіяй назіраюцца прыкметы паскоранага біялагічнага старэння і розныя іншыя праблемы са здароўем.