Беларуская Служба

Польскае МЗС: Шануем жэст Беларусі адносна Борыс, але не забываем пра Пачобута

05.04.2023 10:01
Шчыра кажучы, мы не спадзяемся нейкай рашучай змены стаўлення беларускага рэжыму, кажа прэс-сакратар польскага МЗС.
-
Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы Лукаш ЯсінаFoto: Łukasz Jasina, źródło: MSZ

Прэс-сакратар польскага МЗС заявіў, што польскія ўлады цэняць жэст беларускага рэжыму, то бок зняцце абвінавачванняў з Анжалікі Борыс. Лукаш Ясіна(Łukasz Jasina) дадаў, што Польшча чакае з боку Аляксандра Лукашэнкі наступных крокаў.

Прадстаўнік польскай дыпламатыі нагадаў, што вядуцца перамовы аб вызваленні з беларускай турмы журналіста і дзеяча польскай меншасці Анджэя Пачобута:

- Мы не забываем пра Анджэя Пачобута і астатніх палітвязняў у Беларусі, у тым ліку польскіх журналістаў – супрацоўнікаў канала «Белсат». Мы шануем гэты жэст і чакаем, што будзе далей. Шчыра кажучы, мы не спадзяемся нейкай рашучай змены стаўлення беларускага рэжыму.

Учора Міністэрства замежных спраў паведаміла, што са старшыні СПБ Анжалікі Борыс былі знятыя абвінавачанні. Нагадваем, яна была затрыманая ў сакавіку 2021 года паводле абвінавачання ў распальванні нацыянальнай варожасці. Год яе трымалі пад вартай, а затым перавялі пад хатні арышт.

У беларускай турме дагэтуль знаходзіцца актывіст СПБ Анджэй Пачобут. Яго затрымалі адначасова з Борыс. У лютым Пачобута прысудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі за распальванне варожасці. Цяпер ён чакае даты разгляду касацыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе Беларусі.

IAR/PR24/аз

МЗС Польшчы пацвердзіла зняцце абвінавачванняў з Анжалікі Борыс

04.04.2023 14:12
Цяпер прыярытэтам з'яўляецца вызваленне Анджэя Пачобута.