Беларуская Служба

У Варшаве адкрылася Майстэрня рэвалюцыі Каперніка

06.04.2023 12:01
Гэта прастора для даследаванняў і развіцця навукі і адукацыі.
Цэнтр навукі «Капернік»Wikimedia Commons/CC BY-SA 3.0 pl/Adrian Grycuk

У Варшаве адкрылася Майстэрня рэвалюцыі Каперніка. Гэта прастора для даследаванняў і развіцця навукі і адукацыі. Майстэрня знаходзіцца ў новым будынку побач з Цэнтрам навукі «Капернік». Дырэктар цэнтра Роберт Фірмхофер(Robert Firmhofer) распавёў, чым будзе займацца майстэрня:

- Тут будуць узнікаць навучальныя камплекты – зборы шэрагу розных прыладаў, якія можна пакласці ў невялікую скрынку. Пры іх дапамозе можна будзе правесці сотні эксперыментаў, якія дазволяць атрымаць новыя веды і вучыцца.

Шыман Філіповіч(Szymon Filipowicz) з Цэнтра навукі «Капернік» сказаў, што майстэрня павінна быць прасторай для супрацоўніцтва навукоўцаў і даследчыкаў з розных галінаў:

- Спачатку мы плануем засяродзіцца на навуках, якія займаюцца працэсам навучання. Мы хочам дапамагчы польскай сістэме адукацыі стаць больш эфектыўнай.

У Майстэрні рэвалюцыі Каперніка ёсць, сярод іншага, лабараторыі і памяшканні для тэставання, створаных там прыладаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

У Варшаўскім медыцынскім універсітэце адкрылася Лабараторыя рэгенератыўнай медыцыны

30.03.2023 10:20
Толькі некалькі навуковых цэнтраў у Еўропе можа пахваліцца такой перадавой тэхналогіяй.