19 красавіка, у 80-ю гадавіну выбуху паўстання ў Варшаўскім гета, сталіцу Польшчы наведаюць прэзідэнт Ізраіля Ісаак Герцаг і прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер.
Як паведамляе Канцылярыя прэзідэнта РП, у Варшаве лідары Ізраіля і Нямеччыны сустрэнуцца з прэзідэнтам Анджэем Дудам і разам возьмуць удзел у святкаванні юбілею на плошчы Plac Bohaterów Getta Warszawskiego.
Паўстанне ў Варшаўскім гета ўспыхнула 19 красавіка 1943 года ў адказ на дзеянні немцаў па ліквідацыі гета, звязаныя з планам знішчэння еўрапейскіх яўрэяў. Паўстанне ў закрытым яўрэйскім квартале працягвалася чатыры тыдні, да 16 мая.
У забойнай няроўнай барацьбе пад камандаваннем Мардэхая Анялевіча ўдзельнічала, па розных ацэнках, ад 700 да 2 тысяч байцоў. Ім супрацьстаялі дзве тысячы добра ўзброеных нямецкіх салдат з СС, Вермахта, паліцыі бяспекі і дапаможных фарміраванняў.
IAR/яс