Беларуская Служба

Міністры адукацыі Польшчы і Ізраілю падпісалі дамову аб сустрэчах моладзі

20.04.2023 08:34
Дэкларацыя рэгулюе правілы наведвання ізраільскай моладдзю Польшчы, а таксама стварае аснову для арганізацыі паездак моладзі з Польшчы ў Ізраіль. 
         .
Прамова міністра адукацыі Ізраілю Ёа Кіша падчас візіту ў Польшчы. Ілюстрацыйнае фота PAP/Zbigniew Meissner

Міністры адукацыі Польшчы і Ізраілю падпісалі дамову аб сустрэчах моладзі абедзвюх краін. Пшэмыслаў Чарнэк і Ёаў Кіш размаўлялі ўчора з нагоды святкавання 80-ай гадавіны выбуху паўстання ў Варшаўскім гета.

Дэкларацыя рэгулюе правілы наведвання ізраільскай моладдзю Польшчы, а таксама стварае аснову для арганізацыі паездак моладзі з Польшчы ў Ізраіль.

Гэта дадатак да пагаднення, падпісанага некалькі тыдняў таму кіраўнікамі дыпламатыі.

ПР/юл