Беларуская Служба

Памежная служба: польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы чарговыя 106 чалавек

20.04.2023 12:13
Польскія памежнікі затрымліваюць нелегальных мігрантаў ды асобы, якія ім дапамагаюць. 
Ілюстрацыйнае фотаhttps://twitter.com/Straz_Graniczna/

Учора польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 106 чалавек, паведамілі ў польскай Памежнай службе. Гэта былі, у тым ліку, грамадзяне Індыі і Самалі. На ўчастку, якія ахоўваецца заставай у Крынках, трое грамадзян Чада і трое Малі перасеклі памежную раку Свіслач.

У сваю чаргу ў ваколіцах Чарэмхі польскія памежнікі затрымалі ўкраінца, які перавозіў чатырох афганцаў. У Нараўцы арыштавалі яшчэ аднаго ўкраінца, які прыехаў за мігрантамі.

ПР/юл