Міністр развіцця і тэхналогій Польшчы Вальдэмар Буда паведаміў у Twitter-ы, што з пятніцы мясцовы ўрадавы порт у Калабжэгу стане яшчэ адным транзітным портам для тавараў з Украіны. Ён дадаў, што Нацыянальнае падатковае ўпраўленне адкрыта для перамоў аб адкрыцці склада часовага захоўвання.
Апублікаваная на мінулым тыдні пастанова аб забароне на ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны дазваляе яе транзіт праз парты. Сярод чатырох унесеных у закон партоў - Гданьска, Гдыні, Шчэціна і Свінавуйсці — не было Калабжэгу.
Па словах прадстаўнікоў порта, за адну ноч ён страціў палову тавараабароту, паколькі з мінулага года займаўся экспартам кукурузы з Украіны.
IAR