Беларуская Служба

Збігнеў Раў размаўляў з кіраўнікамі дыпламатыі краін Балтыі

24.04.2023 12:22
Перад сённяшнім пасяджэннем Рады замежных спраў у Люксембургу польскі міністр Збігнеў Раў размаўляў з міністрамі замежных спраў Эстоніі, Літвы і Латвіі пра падрыхтоўку да саміту NATO ў Вільні.
Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў РаўPAP/Marcin Obara

Пра гэта Міністэрства замежных спраў паведаміла ў Twitter.

Галоўнай тэмай сустрэчы стала ваенна-палітычная падтрымка Украіны. Міністры абмеркавалі выкананне плана дзеянняў ЕС па наступствах расійскай агрэсіі і супрацоўніцтва з трэцімі краінамі - Бразіліяй, Казахстанам, Нігерыяй і Чылі.

Савет па замежных справах адказвае за знешнія дзеянні Еўрапейскага саюза - ад знешняй палітыкі, палітыкі абароны і бяспекі да гандлю, супрацоўніцтва ў мэтах развіцця і гуманітарнай дапамогі. Рада складаецца з міністраў замежных спраў усіх краін-членаў ЕС. У залежнасці ад парадку дня да іх далучаюцца міністры абароны, развіцця або гандлю.

Савет па замежных справах узначальвае Вярхоўны прадстаўнік Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі. У цяперашні час гэтую пасаду займае Жазэп Барэль.

ПР/юл