Намеснік міністра замежных справаў Павел Яблоньскі (Paweł Jabłoński) ацаніў, што на будучых парламенцкіх выбарах у Польшчы на кон пастаўленая незалежнасць Польшчы. У эфіры Польскага радыё ён адзначыў, што пагроза сыходзіць перадусім з усходу.
«Калі Расія дасягне свае мэты ва Украіне, то мы наступныя ў яе спісе», – сказаў ён.
Паводле Паўла Яблоньскага, у такой сітуацыі для Польшчы важна мець урад, які ўсведамляе гэтыя пагрозы і мае смеласць дзейнічаць, «нават калі гэта не падабаецца за нашай заходняй мяжой».
Намеснік кіраўніка МЗС дадаў, што ў апазіцыі ёсць людзі, якія гэта разумеюць, але мацней людзі, якія атаясамліваюць свае палітычныя мэты з тым, што дазваляюць ім заходнія саюзнікі або спонсары.
IAR/яс