Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што размаўляў з прэмʼер-міністрам Эстоніі Каяй Калас аб тым, як растлумачыць заходнееўрапейскім партнёрам стаўку вайны ва Украіне. Сёння ў Варшаве з візітам знаходзіцца кіраўнік эстонскага ўраду.
- Паказальна, што народы, якія знаходзяцца найбліжэй да магутнага суседа, аказваюць найбольшую мужнасць, правільна адрэагавалі і тлумачаць заходнееўрапейскім партнёрам сурʼёзнасць сітуацыі. Вялікая частка нашай сённяшняй сустрэчы была прысвечана таму, як растлумачыць рэальныя выклікі, але таксама як растлумачыць стаўкі гэтай вайны нашым партнёрам у Заходняй Еўропе.
Тэмы сустрэчы таксама ўключалі бяспеку ўсходняга флангу НАТА, інфраструктуру, а таксама пытанне сумесных закупак боепрыпасаў і двухбаковых адносін.
IAR/яс