Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Эстоніі знаходзіцца з візітам у Варшаве

25.04.2023 13:35
Польскі і эстонская прэмʼер-міністры абмяркоўвалі як растлумачыць стаўкі гэтай вайны партнёрам у Заходняй Еўропе.
-     -
Прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас і прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш МаравецкіPAP/Piotr Nowak

Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што размаўляў з прэмʼер-міністрам Эстоніі Каяй Калас аб тым, як растлумачыць заходнееўрапейскім партнёрам стаўку вайны ва Украіне. Сёння ў Варшаве з візітам знаходзіцца кіраўнік эстонскага ўраду.

- Паказальна, што народы, якія знаходзяцца найбліжэй да магутнага суседа, аказваюць найбольшую мужнасць, правільна адрэагавалі і тлумачаць заходнееўрапейскім партнёрам сурʼёзнасць сітуацыі. Вялікая частка нашай сённяшняй сустрэчы была прысвечана таму, як растлумачыць рэальныя выклікі, але таксама як растлумачыць стаўкі гэтай вайны нашым партнёрам у Заходняй Еўропе.

Тэмы сустрэчы таксама ўключалі бяспеку ўсходняга флангу НАТА, інфраструктуру, а таксама пытанне сумесных закупак боепрыпасаў і двухбаковых адносін.

IAR/яс