Беларуская Служба

На польскім рынку працы легальна працуе больш за мільён іншаземцаў

25.04.2023 17:11
Найбольшая колькасць – 750 тысячаў – грамадзяне Украіны.
Stanisław Szwed, wiceminister rodziny i polityki społecznej
Stanisław Szwed, wiceminister rodziny i polityki społecznejWojciech Kusiński/Polskie Radio

У Польшчы легальна працуе больш за мільён 100 тысяч замежнікаў, якія зарэгістраваныя і плацяць падаткі. Найбольшая колькасць – 750 тысячаў – грамадзяне Украіны. Гэта больш-менш столькі ж, колькі было да кавіду і да вайны ва Украіне, заявіў намеснік міністра сям'і і сацыяльнай палітыкі Станіслаў Швед падчас 15-га Еўрапейскага эканамічнага кангрэса ў Катавіцах.

- У выпадку грамадзян Украіны мы ўвялі спрошчаную формулу, якая палягае на тым, што працадаўца на працягу 7 дзён паведамляе ў Павятовую службу занятасці (Powiatowy Urząd Pracy) аб прыняцці на працу. Гэта не нанесла шкоды нашаму рынку занятасці. Хачу адзначыць, што ў асноўным, да нас з Украіны едуць пераважна жанчыны.

Паводле папярэдняй ацэнкі Міністэрства сямʼі і сацыяльнай палітыкі, узровень беспрацоўя ў Польшчы ў красавіку склаў 5,4 працэнта.

яс