Беларуская Служба

Вечарам у Варшаве пройдзе Чарнобыльскі шлях-2023

26.04.2023 15:19
Зараз праводзіць такія акцыі ў Беларусі небяспечна і немагчыма.
 .      .
Ілюстрацыйны здымак. Шэсце ў гадавіну катастрофы на ЧАЭС.фота: Цэнтр Беларускай Салідарнасці

Сёння – 37-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Гэта трагедыя адбілася на кожным беларусе і нанесла краіне вялізную шкоду. Штогод дэмакратычная супольнасць ладзіла Чарнобыльскі шлях – акцыю памяці і пратэсту супраць безадказных дзеянняў улады.

На вялікі жаль, зараз праводзіць такія акцыі ў Беларусі небяспечна і нерэалістычна. Таму Святлана Ціханоўская заклікае выйсці на вуліцы сваіх гарадоў беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой. Акцыі пройдуць і ў польскіх гарадах. Запрашаем далучыцца да Чарнобыльскага шляху жыхароў Варшавы, Кракава, Уроцлава, Гданьска і Шчэціна.

У Варшаве шэсце запланавана на 18:00. Збор каля помніка Каперніку.

Цэнтр Беларускай Салідарнасці/нг