Беларуская Служба

Міністры абароны Бухарэсцкай дзявяткі выступілі супраць спробаў аднавіць Расійскую імперыю

26.04.2023 19:02
У Варшаве адбылася сустрэча міністраў абароны B9.
     .
Удзельнікі сустрэчы Бухарэсцкай дзявяткі ў Варшаве.фота: PAP/Piotr Nowak

Міністры абароны Бухарэсцкай дзявяткі прынялі пазіцыю, у якой яны выступаюць супраць спроб аднавіць Расійскую імперыю і дэманструюць адзінства па пытанні бяспекі ўсходняга флангу НАТА, заявіў віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.

У сераду ў Варшаве адбылася сустрэча міністраў абароны B9 пад старшынствам Блашчака і міністра абароны Румыніі Анхела Цілвара.

«Нашым дасягненнем зʼяўляецца прыняцце сённяшнімі міністрамі адзінай пазіцыі, якая паказвае наша адзінства і салідарнасць, калі справа даходзіць да процідзеяння спробам адбудаваць Расійскую імперыю і ўмацавання бяспекі на ўсходнім флангу Паўночнаатлантычнага альянсу», – сказаў Блашчак на канферэнцыі пасля заканчэння канферэнцыі.

Ён паведаміў, што гутарка ішла аб падрыхтоўцы да саміту НАТА ў Вільні, супрацоўніцтве ў фармаце B9, новых планах пабудовы сістэмы стрымлівання і абароны для краін усходняга флангу Паўночнаатлантычнага альянсу, сумесных вучэннях, нарошчванні аператыўнай сумяшчальнасці паміж узброенымі сіламі краін B9 і супрацы ў падтрымцы Украіны.

Блашчак дадаў, што размова з міністрам абароны Румыніі тычылася двухбаковых адносінаў. Ён нагадаў, што Польшча і Румынія выбралі амерыканскія самалёты F-16, сістэмы Patriot і HIMARS і танкі Abrams.

PAP/нг