Беларуская Служба

Учора з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 132 іншаземцы

27.04.2023 10:15
Украінец і беларус былі затрыманыя за дапамогу ў нелегальным перасячэнне польскай мяжы.
    -
Працягваюцца спробы нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы twitter.com/Straz_Graniczna

Учора 132 чалавекі спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу, паведамілі ў Памежнай службе Польшчы. На ўчастку мяжы ля Баброўнікаў, грамадзяне Конга, Гвінеі, Каморскіх выспаў і Егіпта перасеклі памежную раку Свіслач.

Акрамя таго, два чалавекі былі затрыманыя за дапамогу ў нелегальным перасячэнні мяжы. Гэта беларус, які перавозіў шасцярых афганцаў і ўкраінец, які які перавозіў 11 таксама грамадзян Афганістана.

IAR/SG/аз

Працягваюцца спробы нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы

23.04.2023 11:00
На ўчастку мяжы, які ахоўвае Белавежскі аддзел Памежнай службы, група з 20 замежнікаў закідала польскіх памежнікаў камянямі.